Сьцяг Ісламскай Рэчыпаспалітай ІРАН зацьверджанага 29 чэрвеня 1979 года |
Сьцяг Ірану быў зацьверджаны 29 чэрвеня 1980 году.
Сьцяг складаецца з трох рознакаляровых гарызантальных палос: зялёнай, белай і чырвонай. Зялёны колер азначае іслам, які стаў часткай дзяржаўнай ідэалёгіі Йрану пасьля ісламскай рэвалюцыі. Белы — мір. Чырвоны азначае мужнасьць і кроў, якую пралілі веруючыя за йслам. Гэтыя колеры йснавалі й да йсламскага перавароту. Такі ж сьцяг меў Іран і ў часы шаскага праўленьня, толькі была дададзеная выява ільва зь мечам у сярэдзіне белай палосцы. Леў — знак старажытнай Пэрсіі.
Пасьля йсламскага перавароту ў 1979 годзе ільва замянілі на надпіс слова Алах. Гэты надпіс складаецца з чатырох паўмесяцаў і меча пасярэдзіне. На зялёнай і чырвонай паласе, што мяжуе зь белай паласой напісалі 22 разы слова — «Алах акбар» (Алах вялікі). Гэтым хацелі адзначыць час ісламскага перавароту — 22 дзень 11 месяца (22 бахмана) па іранскаму календару.
Іранцы называюць свой сьцяг называюць «парчам сэ ранк» (тры колеры).
Падобны да Йрану сьцяг мае Таджыкістан.