Сабор ісламскай рады (мачліс) (па-пэрсыдзку: مجلس شورای اسلامی — Мэджлісэ шурае ісламі) — дзяржаўная ўстанова Ірану. Складаецца з 290 паслоў (да 18 лютага 2000 году — з 272 чалавек). Апошнія выбары былі праведзены 2 сакавіка 2012 году й было адкрытае першае пасьля выбараў паседжаньне 27 траўня 2012 году.
Пасьля ісламскага перавароту ў 1979 годзе мачліс — дзьвюхпалатная заканадаўчая ўстанова (складалася з Сэнату й Мачлісу) была разагнаная. У ісламскай краіне дзейнічае толькі закон, які дадзены Алахам праз прарока Мухамада. Таму заканадаўчай улады, якая «выдумывае» законы не павінна быць. Усе законы напісаны ў Каране. Замест Сэнату й Мачлісу быў утвораны Народны ісламскі сход, а ў 1989 годзе быў перайменаваны ў Сабор ісламскай рады. З 1979 году старшынямі Сабору ісламскай рады былі Алі Хашэмі Рафсанджані з 1980 году па 1989 год. Затым быў Мэхдзі Кярубі з 1989 году па 1992 год, Алі Акбар Натэгнуры з 1992 па 2000 гады, Мэхдзі Кярубі з 2000 па 2004 год, Галямалі Хадададэль з 2004 па 2008 год і з 2008 па сёньняшні дзень старшынюе — Алі Ларыджані. Паслы мачлісу выбіраюцца шляхам прамых выбараў на 4 гады. Усе кандыдаты на пасаду пасла павінныя быць зацьверджаныя Радаю старажоў шарыяту. Мачліс ухваляе законапраекты, міжнародныя дагаворы, скарбовыя расходы дзяржавы. Пасьля выбараў у мачліс 9-га скліканьня (пасьля ісламскага перавароту 1979 году) 63,5 % паслоў паходзіць зь ярых мусульман, 26,5 % — са спакойных мусульманскіх вернікаў, 6,2% — рэлігійныя меньшасьці.
Старонка ў сеціве Сабору йсламскай рады.
Зараз у саборы йсламкай рады прысутнічаюць наступныя паслы:
119 паслоў ад грамады за перамены (або Ліст Надзея).
84 паслы ад сувязі захоўнікаў бяз зьменаў.
65 незалежных паслоў
10 паслоў ад грамады голас народу
5 паводле ўстаўное граматы ад меншасьцяў.