Аятала (па-пэрсыдзку: آيتالله паходзіць ад па-арабску: آية الله, аят аль ілах "Сьцяг Алаха") - найвышэшае духоўнае званьне, якое даецца сьвятарам джафарыцкай плыні ісламу. Тыя, хто мае гэтае званьне, зьяўляюцца знаўцамі йсламскага права, багаслоўя й зьяўляюцца настаўнікамі ў Хазве - ісламскіх сэмінарыях. Ніжэйшым за аяталой зьяўляюцца хаджат аль іслам.
Службовая лесьвіца
Назва "Аятала" азначае вышэйшую духоўную ступень у ярархіі шыізму - муджахіт. Гэтае ступень дае права чалавеку, які зьяўляецца аяталой, настаўнічаць у Хазве, даваць абавязковыя фэтвы для выкананьня простымі вернікамі. Гэтыя фэтвы занаваны на веданьні запаведаў Алаху. Аятала можа ня толькі выдаваць загады, але й судзіць і караць за не выкананьне Карану. Гэта адрозьнівае Аяталу ад сьвятароў іншых вераў.
Вялікія аятолы - марджа
Толькі некалькі з аятолаў атрымалі назву "Вялікі аятала" ("Аятола Узма"). Гэта адбываецца пры жаданьні вялікай колькасьці вернікаў. Вялікі аятала выдае сваю кнігу, дзе піша свае думкі й дзе можна знайсьці адказы на мноства пытаньняў, якія паўстаюць перад вернікамі ў іх асабістым жыцьці. Кнігі называюць - Рэзала. Гэтыя кнігі зьяўляюцца вольным пераказам кнігі "Аль Урваці Ль Вутка", дзе выказваньні вядомых старажытных сьвятых прыстасоўваюць да сучаснага жыцьця.
Зараз жыве каля 70 Вялікіх аятолаў. Да іх адносіцца Алі Хамэнэі. Каля 7 вялікіх аятолаў жыве ў Йраку ў месьце Наджаф - важным скапленьні шыізму.
W trosce o komfort korzystania z naszego serwisu chcemy dostarczać Ci coraz lepsze usługi. By móc to robić prosimy, abyś wyraził zgodę na dopasowanie treści marketingowych do Twoich zachowań w serwisie. Zgoda ta pozwoli nam częściowo finansować rozwój świadczonych usług.
Pamiętaj, że dbamy o Twoją prywatność. Nie zwiększamy zakresu naszych uprawnień bez Twojej zgody. Zadbamy również o bezpieczeństwo Twoich danych. Wyrażoną zgodę możesz cofnąć w każdej chwili.