Рада старажоў шарыяту Йсламскай рэспублікі Йран (па-пэрсыдзку: شورای نگهبان قانون اساسی) - дзяржаўная ўстанова улады, якая створана ў Йране для аховы ісламскага права ад зьменаў. У яго склад уваходзіць 12 радцаў. Зь якіх 6 прызначае - Рахбар, а астатніх мачліс. Рахбар заўсёды выбірае ў раду асоб з шыіцкага духавентсва. Мачліс прызначае сваіх людзей з факіхаў (знаўцаў дзеючага заканадаўства). Галоўная задача Рады старажоў шарыяту - нагляд за адпаведнасьцю заканатворчай дзейнасьці мачлісу ісламскаму праву. Любы закон ухвалены мачлісам павінен быць зацьверджаны Радаю старажоў шарыяту. Бяз гэтага закон ня будзе мець юрыдычную сілу. Неадпаведнасьць закону йсламскаму праву - шарыяту - зьяўляецца прычынай для адхіленьня законапраекту. Акрамя гэтага, Рада старажоў шарыяту зацьвярджае кандыдатаў у прэзыдэнты Йрану, міністраў ураду, радцаў у Раду старцаў, паслоў мачлісу. Старшынюе ў Радзе старажоў шарыяту - аятала Ахмад Джанаці.