Хасан Фэрыдан Рухані (па-пэрсыдзку: حسن روحانی, вымаўляецца: хэсэн’е фэрэдэн рухані; 12 лістапада 1948, Саркэх, Іран) — правадыр Ірану з 3 жніўня 2013 году. Адзін са старэйшых палітыкаў Ірану, удзельнік ісламскага перавароту ў Іране 1979 году.
Муджахід.
Акадэмік і дыплямат.
З 1999 году зьяўляецца радцам Рады старцаў.
З 1989 году зьяўляецца радцам Вышэйшай рады народнай бясьпекі.
З 1991 году зьяўляецца радцам Рады ўгоды.
З 1992 году ўзначальвае ўстанову важных дасьледваньняў. Рухані займаў пасады старшыні мачлісу 4 й пятага скліканьня й пісара Вышэйшай рады народнай бясьпекі з 1989 па 2005 гады. Удзельнічаў у перамовах з краінамі захаду па пытаньнях ядзернай зброі й ядзернай энэргетыкі.
7 траўня 2013 году Рухані пачаў выбарчую барацьбу за пасаду правадыра Ірану. Ён сказаў, што калі будзе выбраны на пасаду, то палепшыць адносіны з захадам. На выбарах 15 чэрвеня 2013 году Рухані выйграў у начальніка места Тэгеран Махамата Багэра Галібафа. Было яшчэ чатыры кандыдаты, але яны не стварылі вялікай пагрозы для Рухані.
З 3 жніўня 2013 году Рухані выконвае абавязкі правадыра.
Рухані ведае (акрамя, для яго роднай пэрсідзкай мовы) ангельскую, нямецкую, францускую, расейскую, арабская мова.